HochDrei e. V. – Bilden und Begegnen in Brandenburg

(No) big deal – Рэкляма, грамадзтва і я. Польшча, Нямеччына, Беларусь.

Польска-нямецка-беларуская сустрэча моладзі
18. to 25. November 2018
in Potsdam
supported by: Deutsch-Polnisches Jugendwerk
Management: Kaciaryna Byčak
responsible: Anna Thierfelder
Target group: Моладзь зь Беларусі, Нямеччыны і Польшчы ва ўзросьце 18-26 lat

Скажы мне, якую рэкляму глядзіш, а я скажу табе, які ты чалавек.

Выходзячы з гэтай пэрпэктывы падчас нашай сустрэчы мы паспрабуем паглядзець на рэкляму праз прызму міжкультурнай пэрспэктывы. Разам мы пастараемся крытычна прааналізаваць рэкляму як прадукт, палітычную і сацыяльную рэкляму у нашых краінах, а пры нагодзе даведаемся шмат новага аб грамадзтве ўвогуле. Адначасова зразумеем, як працуе рэкляма, як мусіць быць запраектаваная так, каб трапіць да адпаведнай асобы і як яе ўжываць крэатыўна, эфэктыўна і адказна.

Арганізацыйныя пытаньні: удзельнікі зь Беларусі ня плацяць за ўдзел у праекце, аднак, самастойна пакрываюць кошты падарожжа ( часткова зьвяртаюцца) і мэдычнай страхоўкі.

Арганізатары аказваюць візавую падтрымку ўдзельнікам.

Тэрмін: 18. да 25. лістапада 2018
Месца: Патсдам, Нямеччына
Фінансаваньне: Польска- Нямецкая супраца моладзі (Deutsch-Polnisches Jugendwerk)
Адказныя асобы: Анна Тэрфэлдэр, Кацярына Бычак.
Працоўныя мовы: беларуская, польская, нямецкая ( пры дапамозе перакладчыкаў) + ангельская, як дадатковая.

Дэдлайн падачы заявак: 5 кастрычніка 2018

Як падацца:

Калі Ты зацікаўлены/зацікаўленая ўдзелам у нашым праекце, калі ласка, запоўні заяўку на нашай старонцы. Заяўка павінная быць запоўненая па ангельску, а ў полі “Your expectations, messages and questions for us?” напішы, калі ласка, некалькі словаў аб сабе, сваіх зацікаўленасьцях і аб тым, чаму Табе цікава ўдзельнічаць у праекце.

Вынікі набору будуць прадстаўленыя не пазьней за 10 кастрычніка 2018 году.

Пытаньні і дадатковыя інфармацыі можна кіраваць на мэйл: kaciarynabychak@gmail.com.

register now